Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Шоу под облаками устроили парашютисты под Витебском

На аэрадроме Кукавячына ў мінулыя выхадныя парашутысты змагаліся за Кубак памяці Аляксандра Гараўца.

es2438300

 

Гэты турнір па класічным парашутызме праводзіўся пад Віцебскам у шосты раз, у ім прынялі ўдзел 35 мужчын і 8 жанчын.

— Спартсмены прадэманстравалі ўменне кіраваць у паветры купалам, што неабходна, каб прызямліцца як мага бліжэй да патрэбнай кропкі пасля скачку з вышыні 1 кіламетр, — расказаў галоўны суддзя Аляксандр Лаханаў. — Дакладнасць фіксавала аўтаматычная вымяральная прылада.

Надвор’е выдалася ясным і бязветраным, таму спаборніцтвы сабралі мноства гледачоў.

— Не шкадую, што прыехаў сюды. Гэта сапраўднае шоу, — падзяліўся Канстанцін з Полацка. — Асабліва захапіла мужнасць дзяўчат, якія нароўні з хлопцамі даказалі, што могуць быць адважнымі і ўмелымі.

Па выніках пяці скачкоў лепшымі ў асабістым першынстве сталі прадстаўнікі Віцебскага аэраклуба Ларыса Нямкова і Максім Скварцоў.


Следующая новость
В Витебск приедет «Песняр»