Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Дабрачынны шляхецкі баль адбыўся ў Віцебску ў падтрымку прытулку для бяздомных жывёл

Арганізатарам свята выступіў клуб гістарычнай рэканструкцыі «Паўночная вежа», які існуе на базе культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кола Віцебска «Дзвіна» (Задзвінне), дзе і адбылося мерапрыемства.

Удзельнікі балю – танцоры і госці – змоглі пабываць ў ХІХ стагоддзі, адчуць і пабачыць, як бавілі час нашы продкі. Тут былі выкананы розныя віды вальса і кантраданса, характэрныя для той эпохі. Таксама ў праграме – настольныя і картачныя гульні ХІХ стагоддзя. Дарэчы, усе ўдзельнікі павінны былі прытрымлівацца дрэс-коду ў адзенні: мужчыны ў касцюмах, жанчыны у доўгіх сукенках і з сабранымі ў прычоску валасамі.

 

Сродкі, атрыманыя падчас балю, будуць перададзены прытулку для бяздомных жывёлаў Віцебска.


Следующая новость
Из пруда – в консервы: «Браславрыба» диктует моду на пресноводную рыбу