Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

«Глядзіш, як зацвітае, і на сэрцы цёпла»: гісторыя садавода з Полацкага раёна, які 30 гадоў вырошчвае яблыкі і грушы

На ўскрайку вёскі Баравыя Полацкага раёна на 2,5 гектарах зямлі разгарнулася сапраўднае фруктовае царства. Гаспадар гэтага багацця — Уладзімір Клопаў.

У яго ўладаннях – каля 800 пладаносных яблынь, больш за 100 дрэў грушы, 500 кустоў дурніц, ёсць і агрэст, і парэчкі, ды і для агародніны месца знайшлося.

Уладзімір – сельскі чалавек, некаторы час працаваў у горадзе, а ў 1990-я вярнуўся ў родную вёску, дзе ля бацькоўскай хаты ўжо быў невялікі сад.

– Ездзіў паўсюль, глядзеў, як людзі вырошчваюць садавіну, вывучаў нюансы. У той час гэта была даволі прыбытковая справа. Спачатку вырошчваў не толькі яблыкі ды грушы, але і саджанцы, якія карысталіся добрым попытам, – падзяліўся гаспадар.

Так, з кожным годам павялічваўся зямельны надзел, а разам з ім рос і сад, з’яўляліся новыя гатункі яблыкаў ды груш.

У добры год Уладзімір збірае тон 20 сакавітых пладоў.

Для таго, каб захаваць ураджай, пабудаваў сховішча, дзе яблыкі добра захоўваюцца ажно да сакавіка.

Вырашчаную на сваёй зямлі прадукцыю вясковец рэалізуе на гарадскім рынку ў Полацку, куды выязджае кожныя выхадныя.

А некалькі гадоў таму Уладзімір Клопаў быў у гасцях у сваяка, убачыў у таго некалькі кустоў з дурніцамі і загарэўся.

– Праўда, зямля ў мяне пясчаная, непрыдатная для гэтай ягады, дык прыйшлося павазіцца, каб стварыць неабходныя ўмовы для вырошчвання дурніц. Затое вынік радуе – ягада ў пакупнікоў нарасхват, – адзначыў садавод.

Адпачынку няма нават узімку, бо сад патрабуе догляду круглы год. Калі ў гаспадара выдаецца вольная хвілінка, адпраўляецца з вудай на рэчку. А потым зноў за працу, якая, прызнаўся Уладзімір Клопаў, прыносіць радасць, хоць і сіл ужо на ўсё не хапае.

– Глядзіш, як зацвітае сад, як наліваюцца сокам плады, і на сэрцы становіцца цёпла, – падзяліўся гаспадар.

Побач з Уладзімірам жонка Людміла, якая дапамагае і падтрымлівае мужа ва ўсім, а яшчэ паспявае на ўчастку вырошчваць кветкі. А дзеці, якія бачаць, як бацька любіць сваю справу, імкнуцца часцей прыязджаць у вёску, каб дапамагчы. Так, на ўскрайку ціхай вёскі больш за 30 год штодня кіпіць сваё садовае жыццё.

Фота Валянціна ЛІПКО


Следующая новость
«Витебскоблгаз»: инфраструктура комфорта