Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Ад старажытнага Полацка да невялічкай Дзісны: гарады-лідары геаграфічных рэйтынгаў Беларусі

Найстаражытны горад Беларусі 

Гэта Полацк, які ўпершыню згадваецца пад 862 годам у Лаўрэнцеўскім спісе “Аповесці мінулых часоў”. Аднак, па дадзеных археалагічных раскопак, яму папярэднічала паселішча. Так што насамрэч сталіца беларускай дзяржаўнасці мае большы ўзрост.

Сёння Полацк – вельмі папулярны ў турыстаў горад. Тут шмат адметных архітэктурных помнікаў, цікавых музеяў, іншых вартых увагі аб’ектаў, а яшчэ – маляўнічыя краявіды над Заходняй Дзвіной і Палатой.

Наймаладзейшы горад краіны 

Гэта Новалукомль. З’яўленне новых беларускіх гарадоў у 1950 – 1970-х гадах было звязана з другім этапам індустрыялізацыі ў СССР. Так, Новалукомль сваім нараджэннем абавязаны будаўніцтву на беразе чацвёртага па плошчы і другога па аб’ёме вады ў Беларусі возера Лукомскага самай буйной сваёй ГЭС. Заснавана паселішча ў 1964 годзе, абвешчана горадам у 1970-м. Аматараў турызму сюды вабіць магчымасць адпачыць на азёрным беразе.

Найменшы горад рэспублікі 

Ён завецца Дзісна і знаходзіцца ў Мёрскім раёне на берагах Заходняй Дзвіны і Дзісны. Тут паўтары тысячы жыхароў. Славутасці самага маленькага беларускага горада – старая забудова, замчышча на дзвінскім востраве, царква Адзігітрыі з цудатворным абразом Маці Божай Дзісненскай і ракай з мошчамі, касцёл, мост. Калісьці тут выраблялі славутую дзісненскую кераміку, узоры якой можна ўбачыць у школьнай краязнаўчай экспазіцыі.

Дарэчы, самы маленькі горад Еўропы – харвацкі Хум: 23 чалавекі, у тым ліку мэр, паліцэйскі, лекар, суддзя і пажарны.

Мікалай ПІВАВАР, кандыдат гістарычных навук.

Фота з адкрытых крыніц.       


Следующая новость
Школьник из Бешенковичского района стал призёром республиканского конкурса «Свет Православия»