Поиск

Сохраненные статьи

Вы еще не добавили ни одной статьи в закладки!

Просмотр статей

Согласие!

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.
Для обеспечения удобства пользователей сайта мы используем Политику конфиденциальности персональных данных

Витебский драмтеатр подготовил тематические спектакли ко Дню Великой Победы

У межах святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прапануе гледачам шэраг спектакляў, прысвечаных гэтай знакавай даце. З 6 па 10 мая адбудуцца пастаноўкі, у якіх асветлены ваенныя і пасляваенныя падзеі.

6 і 7 мая – жыццёвая меладрама «Саня, Ваня, з імі Рымас» У.Гуркіна. Тры сястры з уральскай вёскі – Ганна, Соф'я і Аляксандра – спадзяюцца, што навала Вялікай Айчыннай вайны абміне іх... Бяда прыходзіць нечакана, калі на Івана, мужа Аляксандры, і на Пятра, мужа Соф’і, піша данос разбэшчаны старшыня калгаса. Кармільцам толькі адна дарога – на фронт дабравольцамі, каб там бараніць сваіх каханых і родных. Вайна мінае... Аляксандра не дачакалася Івана, і збіраецца звязаць свой лёс з Рымасам Пацісам, які дапамагаў сям’і выжыць у галодныя ваенныя гады. Але Іван усё ж такі вяртаецца...

Дарэчы, 12 мая спектакль «Саня, Ваня, з імі Рымас» адкрые ў Мінску III Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога», будзе паказаны на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы.

Працягне шэраг ваенных спектакляў 8 мая споведзь «Незагойная рана». Гэты монаспектакль у выкананні адной са старэйшых артыстак тэатра Зінаіды Гурбо складаецца з трох навел. «Незагойная рана» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава распавядае пра страшную трагедыю беларускага народа праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата. У «Memento mori» актрыса словамі Янкі Брыля ўзнімае тэму «вогненных» вёсак. Іх гора яшчэ раз нагадвае пра жудасную трагедыю Хатыні. «Балада пра смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча – гэта своеасаблівая споведзь вязняў лагера смерці.

У мінулым годзе пастаноўка мела поспех і добрыя водгукі тэатральных крытыкаў на II Рэспубліканскім фестывалі спектакляў ваенна-патрыятычнай тэматыкі «Перамога» ў Мінску.

10 мая на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра – драматычная балада «Не пакідай мяне...» Аляксея Дударава. Гэты спектакль – пра подзвіг, пра жанчын на вайне, пра маладзенькіх дзяўчат-разведчыц, якія здолелі, ахвяруючы сабой, паралізаваць стратэгічна важны вузел сувязі нямецкай арміі. Чацвёра знешне безабаронных, пяшчотных, не спазнаўшых нават асалоду кахання, але моцных духам дзяўчат змаглі тое, што не здолелі б сотні фізічна загартаваных мужчын.

Акрамя таго, ваенная драма «Сотнікаў» прыме ўдзел Міжнародным тэатральным анлайн-фестывалі «Дороги Победы», арганізатарам якога з'яўляецца Дзімітраўградскі драматычны тэатр імя А.М.Астроўскага. Паказ спектакля ў Інтэрнэце запланаваны на 7 мая.

Усе ваенныя спектаклі тэатра імя Якуба Коласа – гэта даніна памяці тым, хто цаной уласнага жыцця дапамог наблізіць Перамогу.

 

Аляксандр Замкоўскі, вядучы рэдактар Нацыцянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

 


Следующая новость
Лукашенко назвал "Марафон единства" грандиозным по замыслу и исполнению проектом